У Дзярждэпартаменце ЗША адмаўляюць вядзенне перамоў з Германіяй па газаправодзе «Паўночны паток-2».

26 лютага СМІ паведамлялі, што паміж Злучанымі Штатамі і Германіяй ідзе абмен думкамі наконт далейшага будаўніцтва «Паўночнага патоку-2».

У ходзе брыфінгу намеснік памочніка амерыканскага дзяржсакратара па справах Еўропы і Еўразіі Молі Мантгомеры заявіла, што ніякіх перамоў па магчымай угодзе, якая дазволіла б працягнуць будаўніцтва трубаправода, з нямецкім бокам не вядзецца.

Прадстаўнікі амерыканскага знешнепалітычнага ведамства адзначылі, што фармулёўку «абмен меркаваннямі» не варта тлумачыць як перамовы, адміністрацыя ЗША толькі выказала Берліну сваю занепакоенасць будаўніцтвам газаправода падчас звычайных дыпламатычных кантактаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?