З 4 да 7 сакавіка адбудзецца візіт Святланы Ціханоўскай у Партугалію, якая з 1 студзеня 2021 года з'яўляецца старшынёй Рады ЕС. За гэты час яна правядзе сустрэчы з прэм'ер-міністрам Партугаліі Антоніу да Коштай, міністрам замежных спраў Партугаліі Аўгуста Сантушам Сільвай, а таксама Жазэ Мануэлем Барозу, які з 23 лістапада 2004 да 1 лістапада 2014 з'яўляўся старшынёй Еўрапейскай камісіі.

А з 7 да 10 сакавіка палітык наведае Швейцарыю, дзе сустрэнецца з прадстаўнікамі ААН і парламента Швейцарыі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?