Палітычнага дзеяча павіншавалі прадстаўнікі АМАПа, спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» Міністэрства ўнутраных спраў, САХРа ўнутраных войскаў МУС, асобнай службы актыўных мерапрыемстваў (памежны спецназ АСАМ), 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, 103-й віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады і іншыя.
Сілавікі павіншавалі Лукашэнку. У роліку ёсць кадры жніўня 2020-га
Людзі ў пагонах павіншавалі Аляксандра Лукашэнку з 23 лютага. Адпаведны ролік, куды таксама ўвайшлі кадры жніўня 2020 года, апублікаваны 28 лютага ў Telegram-канале «Пул Первого».