Пра гэта заявіла галоўная навуковая супрацоўніца Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Сум'я Свамінатан, піша РБК.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці ўдалося дасягнуць калектыўнага імунітэту ў буйных гарадах, у якіх на каранавірус перахварэла значная частка жыхароў, спецыялістка звярнула ўвагу на праведзеныя ў свеце амаль 500 даследаванняў. Іх вынікі, паводле яе слоў, паказалі, што менш за 10% сусветнага насельніцтва цяпер маюць антыцелы да COVID-19.

«У некаторых месцах, асабліва ў гарадскіх раёнах з вялікай шчыльнасцю насельніцтва, ёсць тэрыторыі, дзе 50—60% жыхароў падвергліся заражэнню інфекцыяй і маюць антыцелы. Аднак гэта не азначае, што ўвесь горад, правінцыя ці краіна дасягнулі калектыўнага імунітэту», — лічыць яна.

На думку Свамінатан, калектыўны імунітэт можа з'явіцца ў шырокіх маштабах толькі шляхам правядзення вакцынацыі. Менавіта таму, як заўважыла спецыялістка, СААЗ настойвае на тым, каб як мага больш краін падключыліся да праграмы COVAX, якая прадугледжвае пастаўкі прэпаратаў ад каранавіруса бедным краінам. Пакуль гэтага не адбылося, варта прымаць усе магчымыя меры засцярогі, каб абмежаваць пашырэнне COVID-19, падсумавала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0