Спачатку каля 17:00 грузавым цягніком Калінкавічы — Магілёў паблізу прыпынку Лукскі, што ў Жлобінскім раёне, быў смяротна траўмаваны 32-гадовы жыхар Рагачова.
Праз гадзіну ў Мачулішчах пад электрычку Мінск — Асіповічы трапіла 32-гадовая жанчына. Яна шпіталізаваная.
Яшчэ адно смяротнае траўміраванне здарылася на прыпынку Лебядзіны ў Мінску: пасажырскі цягнік Гродна — Мінск збіў 29-гадовага мужчыну з Радашковічаў.