facebook.com

Раней Ціханоўская казала, што не мае намеру вылучацца на пасаду прэзідэнта ў выпадку новых выбараў. Але цяпер гатовая застацца ў палітыцы, нават калі не будзе ўдзельнічаць у выбарах.

— Думаю, што, атрымаўшы той досвед, які я атрымала, і маючы такое кола сувязяў на міжнароднай арэне, я змагу быць карыснай сваёй краіне. Таму, калі беларусы гэтага захочуць, убачаць мяне ў гэтай ролі, я, вядома, магу застацца ў так званай палітыцы, будаваць гэтую палітыку зноўку і прыносіць карысць, — сказала Ціханоўская.