У сталіцы прыступаюць да генеральнай уборкі тэрыторый і вялікага рамонту дарог. Уладзімір Кухараў на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме даручыў пачаць вясновы месячнік па ўборцы, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый сталіцы з 1 сакавіка, паведамляе тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна».

«Спрыяльнае надвор'е для правядзення работ па ачыстцы тэрыторый ужо настала.

Трэба аператыўна наводзіць парадак, надаўшы пры гэтым асаблівую ўвагу тэрыторыям уздоўж МКАД, чыгункі. Да выходных паркі і скверы павінны быць цалкам ачысціць і падрыхтаваць да прыёму наведвальнікаў.

Таксама трэба працягнуць працу па прывядзенні ў парадак поймаў водных аб'ектаў сталіцы: выдаленні зараснікаў, добраўпарадкаванні гэтых участкаў. Заняцца навядзеннем парадку трэба будзе не толькі камунальным службам, але і прадпрыемствам, арганізацыям і ўстановам сталіцы як на сваіх, так і на замацаваных тэрыторыях», — сказаў кіраўнік горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0