Усяго патроху

Самая папулярная птушка ў беларусаў − салавей, ёй тэлефануюць часцей за іншых

У першы дзень вясны А1 палічыў, колькі разоў беларусы патэлефанавалі птушкам.

Нагадаем, што ў маі 2020 года ў 10 птушак з'явіліся свае ўласныя тэлефонныя нумары. Аказалася, што за 9 месяцаў беларусы патэлефанавалі птушкам больш за 180 тысяч разоў. Часцей за ўсё хацелі пачуць трэлі салаўя, радзей за ўсё «размаўлялі» з крапіўнікам. Гэтай зімой не толькі на фота ў інстаграме, але і ў спісе званкоў беларусаў адзначыліся чырвонагрудыя гілі. 

Праект «Выйдзi на сувязь з прыродай» кампанія А1 запусціла сумесна з грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і добраахвотніцкай ініцыятывай «Крэатон». Беларусь стала адзінай краінай у свеце, дзе ў птушак з'явіліся ўласныя тэлефонныя нумары. Для таго, каб пачуць галасы дзесяці самых распаўсюджаных у Беларусі птушак, трэба проста набраць нумар тэлефона.

Усяго з мая па люты на нумары беларускім птушкам патэлефанавалі 183 285 разоў. Найбольшай папулярнасцю карыстаўся салавей — яму патэлефанавалі амаль 37 тысяч разоў. Таксама беларусаў цікавіла, як «размаўляе» шэрая кугакаўка — мабыць, не ўсе ведаюць, што гэта за птушка — 26 тысяч званкоў, у тройцы лідараў таксама чорны дрозд — амаль 20 тысяч званкоў.

Гэтая ідэя спадабалася не толькі беларусам. Дзякуючы сацыяльным сеткам навіна разнеслася па свеце, у ТікТоку нават з'явіўся чэлендж «патэлефануй сваёй зязюлі». За першыя месяцы работы нумароў беларускіх птушак захацелі пачуць ва Украіне, Расіі, Швецыі, Злучаных Штатах і іншых краінах. 

Нумары працуюць увесь час. І нават сёння можна набраць улюбёнай птушцы, каб пачуць яе голас, напрыклад гіля — гэтых птушак цяпер асабліва часта заўважаюць у гарадах.

  • +37544 500-66-10 Шэрая кугакаўка
  • +37544 500-66-11 Чорны дрозд
  • +37544 500-66-12 Салавей
  • +37544 500-66-13 Вялікі голуб
  • +37544 500-66-14 Гіль
  • +37544 500-66-15 Сіняя сініца
  • +37544 500-66-16 Чорнагаловы шчыгел
  • +37544 500-66-17 Малінаўка
  • +37544 500-66-18 Берасцянка
  • +37544 500-66-19 Крапіўнік 

Заставайцеся на сувязі з прыродай!

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае2

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

«Хай спяць пад кустамі!» У Барысаве патрабуюць зрабіць штосьці з бяздомнымі на вакзале11

Расійскія ДРГ праніклі ў Пакроўск5

«Чакаю афіцыйных прабачэнняў». У беларускі згарэў адпачынак у Пакістане з‑за памылкі ў візе3

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён11

Прэзентацыю для Пуціна раздрукавалі гіганцкім шрыфтам ФОТА12

Былой сцюардэсе «Белавія» не падоўжылі ў Літве ДНЖ, палічыўшы пагрозай нацбяспецы. Яна 20 разоў з'ездзіла ў Беларусь24

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты4

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае2

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць