«Гэта быў апошні выпуск часопіса «where Minsk». 15 гадоў мы былі ў горадзе, мы першыя хто прапанаваў гораду бясплатны, гарадскі, глянцавы часопіс пра жыццё горада з карысным і якасным кантэнтам. Паверце, гэта рашэнне далося вельмі цяжка.

Я шчыра ўдзячная ўсім хто быў побач, і камандзе, і, вядома, партнёрам! Пройдзены вялікі шлях, і ўсё было нездарма, я гэта ведаю!

Жадаю вам поспехаў у гэтыя няпростыя часы. Будзьце моцнымі, думайце на апярэджанне, рэалізуйце пастаўленыя перад сабой задачы», — адзначыла яна.