У Печах прапаршчык зрабіў прапанову дзяўчыне проста на пляцы падчас урачыстасці перад 150 калегамі ВІДЭА
У 72-м Аб'яднаным навучальным цэнтры праходзіў 45-ы выпуск у 114-й гвардзейскай школе падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў. Яго запомняць многія, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.
Прапаршчык Сяргей Крупіца зрабіў прапанову рукі і сэрца сваёй дзяўчыне проста на пляцы — перад больш як 150 выпускнікамі, а таксама іх роднымі і сябрамі.
«Трэба рабіць важныя крокі ў сваім жыцці. Яго я якраз і зрабіў сёння. Калі я вырашыў сваё жыццё звязаць з арміяй, гэта значыць назаўжды. Цяпер я вырашыў сваё жыццё звязваць і з гэтым чалавекам», — кажа Сяргей.
Лілія Кот уражаная: «Гэта выбух эмоцый проста быў! Яшчэ пакуль не ўсведамляю да канца гэты факт. Вядома, я не чакала, што так будзе!»
Каментары