Скрыншот з відэа

Справа разглядаецца ў судзе Ленінскага раёна Магілёва. Суддзя — Таццяна Рахманенка.

Згодна з матэрыяламі справы, у верасні 2020 года Іван Ківа размясціў пад адным з тэкстаў у групе «Народны патруль», якая раней існавала ў сацыяльнай сетцы «УКантакце», абразлівы каментар, які утрымліваў ненарматыўную лексіку.

Як мяркуе абвінавачванне, яны тычыліся трох супрацоўнікаў міліцыі, аб якіх нібыта ішла гаворка ў пасце.

Іван Ківа не адмаўляе, што размясціў каментар, аднак не згодны з абвінавачваннем у частцы таго, што словы былі накіраваныя ў адрас супрацоўнікаў міліцыі, якія на фота былі ў цывільным адзенні. Ён таксама сцвярджае, што толькі выказаў сваё меркаванне.

Аднак міліцыянты, якія абразіліся, лічаць, што ягоныя словы былі выказаныя менавіта ў іх адрас і, як і заклікі да непрыстойных дзеянняў, нанеслі ім вялікую маральную шкоду. Двое з іх патрабуюць па пяць тысяч рублёў кампенсацыі ад Ківы, а адзін — тры тысячы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?