БелТА

«У мінулым годзе, і гэта бясспрэчны факт, была спроба дзяржаўнага перавароту. Па-іншаму гэта назваць нельга. Да нас была ўжыта тэхналогія каляровай рэвалюцыі. Прычым дастаткова такая радыкальная форма. Але ў цэлым сістэма, у тым ліку праваахоўная, паказала ўстойлівасць і жыццяздольнасць.

Мы сутыкнуліся з новымі тэхналогіямі. З тым, што мы фактычна жывём у дзвюх рэальнасцях: штодзённай і той, якая навязваецца праз інтэрнэт-рэсурсы, тэлеграм-каналы. Мы не былі да гэтага гатовыя і атрымалі дастаткова сур'ёзны ўдар», — сказаў генпракурор.

Паводле Андрэя Шведа, праца вядзецца, і яна не спынялася, звязаная з тым, «каб знайсці формы і метады супрацьстаяння гэтаму негатыўнаму ўплыву, які інтэрнэт-каналы і ўсе гэтыя тэхналогіі аказваюць на людзей».