«Зробленая вакцынацыя супраць COVID-19. Зрабіў гэта на перадавой з нашымі салдатамі ў якасці галоўнакамандуючага. Той жа Oxford/AstraZeneca (Covishield) з Індыі, які быў дастаўлены першым ва Украіну і прыняты мільёнамі людзей у свеце. Вакцына дазволіць нам зноў жыць без абмежаванняў», — напісаў Зяленскі.

Зяленскі адзначыў важнасць вакцынацыі ад COVID-19.

«Прышчэпка абавязковая. Я ведаю, што такое COVID-19, таму што хварэў на гэтую хваробу. Таму прапаную ўсім абавязкова вакцынавацца. Нягледзячы на тое што я перахварэў на COVID-19, у мяне ўзровень антыцелаў вельмі нізкі», — сказаў Зяленскі.

Масавая вакцынацыя ва Украіне пачалася 24 лютага. Пакуль ва Украіну паступілі 500 тысяч доз вакцыны Covishield, чарговая партыя чакаецца ў пачатку сакавіка.

Украінцы могуць стаць у чаргу на вакцынацыю з дапамогай мабільнай праграмы «Дія».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?