Акцыя салідарнасці з Кацярынай Барысевіч, Арцёмам Сарокіным, а таксама ўсімі рэпрэсаванымі журналістамі і праваабаронцамі прайшла сёння ў Мінску. Дзяўчаты, якія звычайна шпацыруюць па Мінску ў чырвоным, выйшлі на вуліцу Кастрычніцкую ў чорнай вопратцы і з белымі кветкамі ў руках. На твары — медыцынская маска з чорным крыжам — як сімвал таго, што адбываецца сёння са свабодай слова ў нашай краіне, піша Tut.by.

— Вы можаце спрабаваць адабраць наш голас, прымусіць нас маўчаць сілком, але вы не адбераце нашу індывідуальнасць, нашы душы, нашу салідарнасць і пачуццё ўнутранай свабоды, нашу ўпэўненасць у праваце, вы не зменіце факты, засланяючы праўдзе рот. Праўда і любоў заўсёды будуць мацнейшыя за хлусню і гвалт.