Грамадства

Ад 3 да 4,5 гады калоніі. У Брэсце запрасілі тэрміны для дзевяці чалавек па справе аб масавых беспарадках

У судзе Маскоўскага раёна Брэста працягваецца працэс па справе аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 10 жніўня на вуліцах абласнога цэнтра.

Брэст, 10 жніўня. Фота binkl.by

На лаве падсудных — адразу дзевяць чалавек: бацька і сын, таксіст, студэнт, школьнік і іншыя. Пацярпелымі па справе прызнаныя 29 чалавек, большасць з іх — міліцыянты, шкоду ацанілі ў 27 тысяч рублёў. Справу разглядае суддзя Вера Філонік. 

Віну цалкам не прызнаў ніхто. 2 сакавіка дзяржабвінаваўца запрасіў пакаранне для абвінавачаных — для ўсіх пазбаўленне волі ад трох гадоў да чатырох з паловай, нават для школьнікаў, піша «Вясна».

Пракуроры лічаць, што віна ўсіх абвінавачаных ва ўдзеле ў масавых беспарадках 10 жніўня па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса даказаная, і запросілі наступныя тэрміны:

  • палітзняволены таксіст Цімур Рызапур — 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • палітвязень Аляксандр Драздоў — 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • палітзняволены студэнт Ілля Мігно — 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • палітзняволеныя сын і бацька Ягор і Віталь Пракапчукі — па 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Сяргей Салоха (30-гадовы ІП) — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму; 
  • палітвязень Сяргей Крыўчэня — 3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму;
  • Сяргей Гацкевіч (непаўнагадовы 11-класнік) — 3 гады выхаваўчай калоніі; 
  • Дзяніс Хазей (непаўнагадовы другакурснік каледжа) — 3 гады выхаваўчай калоніі.

Двое з фігурантаў справы — непаўналетнія, да суда яны знаходзіліся пад наглядам. У судзе прысутнічалі іх маці, а таксама педагог. Семь абвінавачаных знаходзяцца пад вартай.

Віну цалкам не прызнаў ніхто. Большасць прызнаюць сябе вінаватымі часткова: «Прысутнічаў, удзельнічаў, але нікому не прычыняў гвалту, пагромаў не здзяйсняў».

Паводле абвінавачання, 10 жніўня 2020 года падчас несанкцыянаванага масавага мерапрыемства ў цэнтры Брэста — на вуліцах Савецкай і Нафтавай, бульварах Шаўчэнкі і Касманаўтаў, праспекце Машэрава — «груба парушылі грамадскі парадак і здзейснілі пагромы. Пасля чаго ўжылі гвалт — нанеслі супрацоўнікам міліцыі ўдары рукамі і нагамі, рознымі прадметамі. У ход для гэтага ішлі дошкі, палкі, вулічныя скрыні для смецця, фрагменты лавак, тратуарнай пліткі і асфальту, бутэлькі, камяні, металічныя балты, ёмістасці з фарбай, піратэхнічныя вырабы. Затым абвінавачаныя наўмысна знішчылі і пашкодзілі транспартныя сродкі і іншую маёмасць, што належала АУС, фізічным і юрыдычным асобам».

Паводле абвінавачання, супрацоўніку органаў унутраных спраў прычыненыя цялесныя пашкоджанні ў выглядзе дзвюх ран у галіне першага пальца правай кісці, якія адносяцца да катэгорыі лёгкіх цялесных пашкоджанняў, і нанесеныя пабоі. Яшчэ ў аднаго супрацоўніка сарвалі рацыю і адарвалі пагоны, а ўсяго больш за 25 міліцыянтаў заявілі пра пабоі.

3 сакавіка ў судовых спрэчках яшчэ выступяць адвакаты. Пасля гэтага прызначаць дату абвяшчэння прысуду.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі48

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Усе навіны →
Усе навіны

Расію падазраюць у дыверсіі — забруджванні азербайджанскай нафты для Еўропы4

У Балгарыі патануў знакаміты расійскі тэатральны рэжысёр Юрый Бутусаў6

«Сітуацыя зараз на палітычнай арэне напружаная». Раёнка апублікавала каментары прыбіральшчыцы наконт інтэрв’ю Лукашэнкі журналу Time13

Фіцa параўнаў Украіну з травой падчас сэксу сланоў — МЗС Украіны адрэагавала10

Калі заўтра вайна: украінка і беларуска з Бучы даюць парады, як падрыхтавацца7

Здавалася, гэта канец, але гэта стала пачаткам шляху да свабоднай Беларусі. Якім было самае недаацэненае паўстанне ў беларускай гісторыі4

Дапамога сем'ям у ЕС: якія краіны прапануюць лепшае сацыяльнае забеспячэнне1

Ігар Случак збіў Алеся Пілецкага. Справай займаецца паліцыя86

У Екацярынбургу доктарка з 26-гадовым стажам забіла сваіх дзяцей і скончыла жыццё самагубствам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі48

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць