Грамадства

Авакаў: Беларускі інфарматар даў паказанні наконт забойства Шарамета. Яны цікавыя

Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заявіў, што пасля правядзення яшчэ некалькіх следчых дзеянняў генпракурор прыме рашэнне наконт далейшых крокаў у расследаванні крымінальнай справы, што датычыцца заказчыкаў забойства ў цэнтры Кіева ў ліпені 2016 года беларускага журналіста Паўла Шарамета, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Павел Шарамет

«Мы не павінны прымяраць, ці кладзецца гэта (паказанні беларускага інфарматара па расследаванні часткі крымінальнай справы, якая тычыцца заказчыкаў забойства Шарамета) у агульную канву справы. Пытанне ў тым, ці праўда гэта альбо не. Мы ўвесь час задаём сабе пытанне: «А які матыў?» І вось мы ўбачылі матыў, што беларускія спецслужбы палічылі, што ён (Шарамет) з'яўляецца нязручным чалавекам», — сказаў Авакаў у эфіры праграмы «У гасцях у Гардона».

Міністр нагадаў, што з інфарматарам былі праведзеныя следчыя дзеянні ва Украіне.

«Ён даў паказанні. Паказанні цікавыя. Яшчэ будзе ў нас два цікавыя следчыя дзеянні, а потым генеральны пракурор вырашыць, ці можна гэтую інфармацыю рабіць публічнай і што з ёй рабіць далей», — падсумаваў кіраўнік МУС Украіны.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Для бізнэсу збіраюцца прыняць новы закон. У інтэрнэце яго трактуюць як абмежаванне для «беглых», але сэнс змен у іншым

Для бізнэсу збіраюцца прыняць новы закон. У інтэрнэце яго трактуюць як абмежаванне для «беглых», але сэнс змен у іншым

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі абмежавалі званкі праз Telegram і WhatsApp1

«Лідбір» вяртаецца ў звыклым фармаце. Хэдлайнеркай будзе Юлія Савічава12

Грыбнік пайшоў у лісічкі і сустрэў «птушку-дыназаўра»1

На поўдні Еўропы бушуюць лясныя пажары. Тэмпература паветра перавысіла 40 градусаў

Eurolines пасля адмены рэйсаў пусціў на Мінск двухпавярховыя аўтобусы. Вяртаць рэйсы пакуль не плануе4

Украіна мае пяць ключавых патрабаванняў у рамках урэгулявання вайны5

У сеціве з'явілася відэа масавай бойкі замежнікаў7

На вучэннях «Захад-2025» адпрацуюць планаванне прымянення ядзернай зброі і «Арэшніка»8

У ДТЗ пад Оршай перакулілася 26-гадовая следчая, яе мама загінула5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для бізнэсу збіраюцца прыняць новы закон. У інтэрнэце яго трактуюць як абмежаванне для «беглых», але сэнс змен у іншым

Для бізнэсу збіраюцца прыняць новы закон. У інтэрнэце яго трактуюць як абмежаванне для «беглых», але сэнс змен у іншым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць