Грамадства

Жыхара Гомеля асудзілі на тры з паловай гады калоніі за спробу падпалу «Табакеркі»

Суд Чыгуначнага раёну Гомеля 3 сакавіка вынес прысуд Вадзіму Цыкунову. Яго абвінавацілі ў падпале «Табакеркі» з дапамогай «кактэйля Молатава», паведамляе «Радыё Свабода».

Жыхара Гомля пакаралі пазбаўленьнем волі на 3,5 года зьняволеньня за «злоснае хуліганства» (артыкул 339) і «незаконныя дзеяньні з прадметамі, зробленымі з выкарыстаньнем гаручых рэчываў» (артыкул 295-3).

Справа тычыцца падзей 25 кастрычніка. Вадзім Цыкуноў кінуў бутэльку з гаручым рэчывам у бок «Табакеркі». Была нанесеная шкода ў памеры 26 рублёў. Абвінавачаньне трактуе ягоныя дзеяньні як «злачынства з матываў палітычнай варожасьці». Вадзім Цыкуноў сьцьвярджае, што ня меў аніякай варожасьці, не хацеў падпаліць «Табакерку». «Кактэйль Молатава» вырабіў і кінуў нападпітку ў пустэльным месцы, дзеля экспэрымэнту. У «Табакерку», кажа, трапіў выпадкова.

Абвінавачаньне грунтавалася ў тым ліку на паказаньнях сьведак, якія сьцьвярджалі, што ў размовах зь імі пра палітыку Вадзім лічыў, што варта «радыкалізавацца». Іншы доказ віны жыхара Гомля — відэа, дзе ён прызнаецца ў наўмысным падпале «Табакеркі».

На судзе абвінавачаны расказаў, што яго затрымалі 18 лістапада. Прывезьлі ў Цэнтральнае РАУС, дзе загадалі разблякаваць тэлефон. «Калі я адмовіўся, мяне супрацоўнік ударыў у вуха. Так, што ў фатэлі зламаліся пярэднія ножкі. Мне пагражалі, што падвесяць на кайданках і будуць біць. Я прызнаўся, што кідаў бутэлькі. Потым, у ІЧУ, да мяне прыходзілі двое мужчын, якія сказалі, што калі я не пагаджуся падпісаць паказаньні, то мяне завязуць у СІЗА КДБ у Менск. Тады запісалі відэа з маім прызнаньнем», — казаў на судзе Цыкуноў.

Пасьля ізалятара ён зьвярнуўся да лекараў і зафіксаваў траўмы (зьнізіўся слых), зьвярнуўся ў міліцыю, каб вінаватых у траўме прыцягнулі да адказнасьці. У крымінальнай справе яму адмовілі.

Дзяржаўны абвінаваўца выказаўся ў спрэчках, што віна Цыкунова даказаная, і паўтарыў тэзу пра «палітычную варожасьць». Ён прасіў пакараць гамельчука пазбаўленьнем волі на чатыры з паловай гады.

Адвакатка настойвала, што ў дзеяньнях яе падабароннага няма аніякай «палітыкі», гэта было звычайнае хуліганства, зробленае нападпітку. Яна лічыць, што паказаньні на сьледзтве пра наўмысны падпал «Табакеркі» падабаронны даў пад псыхалягічным і фізычным ціскам.

«Каб ён сапраўды наўмысна хацеў падпаліць «Табакерку», то можна было падысьці ў цемры і падпаліць. А так — нецьвярозага чалавека наведала такая ідэя. Пакараньне, якога просіць абвінавачаньне, занадта суровае. Мой падабаронны не судзімы, мае малалетняе дзіця, і жыцьцё яго было выключна станоўчае», — казала абаронца і прасіла даць Цыкунову «хімію».

Абвінавачаны ў апошнім слове зазначыў, што не перасьледаваў палітычных мэтаў. «Мне пагражалі ў ІЧУ, што на мяне «павесяць» усе падпалы «Табакерак» па горадзе. Паказаньні ад мяне яны атрымалі пад псыхалягічным і фізычным ціскам. Мяне зьбілі ў міліцыі. Гэтыя дзеяньні — нікому не патрэбны экспэрымэнт. Я прашу прабачэньня ў сваіх бацькоў, жонкі, дачкі. Прашу не пазбаўляць мяне свабоды», — казаў жыхар Гомля.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію24

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

Электрамантажнік Хазін абверг Ціханоўскага і пахваліўся, што яго акцыя «Ультыматум» прывяла да вызвалення палітвязняў10

Медыцынскага чыноўніка аблвыканкама затрымліваў за хабар спецназ

У сталіцы пачынаецца абмеркаванне генеральнага плана Мінска. Што чакае горад у будучыні4

«Азіяцкія Гаваі». Чым пляжны адпачынак на востраве ў Кітаі падабаецца беларусам4

АНТ патлумачыў прычыну чэргаў на мяжы Беларусі з Польшчай. Прапагандыстаў высмеялі проста ў каментарыях пад відэа5

«Я паабяцаў камітэтчыкам». Юрась Зянковіч плануе адсудзіць грошы ў сілавікоў2

Рубіа: Трамп не разглядае сустрэчу на Алясцы як саступку Пуціну7

Вядучая АНТ Наталля Немагай адпачыла ў акупаваным Крыме ФОТЫ25

Заснаваны беларусам стартап збіраецца купіць Google Chrome за $34,5 млрд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію24

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць