Кіроўцаў будуць штрафаваць за пасажыраў-замежнікаў з «праблемнымі» дакументамі
Цяпер беларускія кіроўцы будуць несці адказнасць за незаконны ўвоз асоб у краіну, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт. Раней такая норма дзейнічала толькі для юрыдычных асоб або ІП, але з 1 сакавіка яе прапісалі ў новым КаАП і для фізічных асоб, піша Tut.by.
Рзамова ідзе пра артыкул Кодэкса «Незаконны ўвоз асобаў у Рэспубліку Беларусь» (арт. 24.56). За яго парушэнне кіроўцу пагражае штраф да 20 базавых велічынь (цяпер гэта 580 рублёў).
— Кіроўца павінен пераканацца ў законнасці ўезду ў Беларусь замежных пасажыраў або асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі, — тлумачаць новаўвядзенне ў ДПК. — Калі ж ён прывязе замежнікаў без неабходных дакументаў у пункт пропуску, то будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
У памежным Камітэце адзначылі, што гэта правіла тычыцца і ўезду з Расіі.
Цяпер кіроўцу, у машыне якога едзе пасажыр-замежнік, варта праверыць, ці ёсць у яго пашпарт, ці не скончыўся яго тэрмін дзеяння і ці сапраўды ён належыць гэтаму грамадзяніну. Акрамя таго, дакументы замежніка павінны быць прыдатнымі для перасячэння мяжы (пашпарт не павінен быць парваны, размаляваны, а ўсе запісы, пячаткі і подпісы не павінны быць размытыя або сцёртыя).
-
«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне
-
«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы
-
Застаўся без парэчак. Уладальнік гадавальніка пад Мінскам — пра тое, як надвор’е паўплывала на працу
Каментары