10.06.2009 / 17:34

Сапраўднае габрэйскае вяселле ў Гродна +Фота 9

Упершыню ў сучаснай гісторыі каралеўскага гораду была створаная сям’я ў адпаведнасці з габрэйскімі нацыянальнымі традыцыямі.

Маладыя прадстаўнікі гродзенскай габрэйскай грамады Нафтолі ды Іта прынялі рашэнне стварыць сям’ю ў адпаведнасці з габрэйскімі традыцыямі. Фотарэпартаж prosto-free.livejournal.com.

Жаніх у прысутнасці двух сведкаў падпісаў шлюбную дамову, і маладыя сталі пад хупу, дзе адказалі на пытанні рабіна і далі згоду стаць мужам і жонкай.

Жаніх апрануў заручальны пярсцёнак на ўказальны палец нявесты і паспяхова разбіў шкляны келіх, які сімвалізуе пачатак вяселля.

Рабін Іцхак Кофман упэўнены, што першае габрэйскае вяселле падахвоціць іншых маладых сяброў габрэйскай грамады таксама пайсці па шляху традыцый.

Болей на prosto-free.livejournal.com

0
Хрысціянка / Адказаць
10.06.2009 / 18:04
Як жа цудоўна, што у Беларусі адраджаецца такая старажытная традыцыя. У добры шлях, маладыя! З Богам!
0
bL8dy_R8ts / Адказаць
10.06.2009 / 19:40
Зараз у Гародні раптам возьмецца статак маладых габрэяў. Гэта так па-беларуску - бязглузда папугайнічаць) Не, не падумайце - я не супраць габрэяў і іх нацыянальнай культуры. Я пра тых "беларусаў", што ўсё "шукаюць" сабе нацыянальнасьць.
0
Laksiej Vajciachovič / Адказаць
10.06.2009 / 20:32
Ну нарэшце! :) А то ўжо толькі ў амэрыканскіх фільмах жыдоўскае вясельле бачым.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру