«Ён быў народжаны для медыцыны, выдатна вучыўся ў школе, скончыў яе з залатым медалём, паступіў у Віцебскі медінстытут і скончыў яго з адзнакай. Ён працаваў у раённай бальніцы ў Бабруйскім раёне, паступіў у спецардынатуру ў Мінску і спецыялізаваўся па інфекцыйных хваробах. Нейкі час выкладаў у медінстытуце. Ён усё жыццё вучыўся, клятва Гіпакрата для яго не проста словы: ён быў верны ёй усё сваё жыццё, і гэта могуць пацвердзіць і калегі, і тысячы пацыентаў. Па жыцці ён быў вельмі сціплым чалавекам» — распавядае жонка Алена Мікалаеўна.

doctora.by

У Мікалая Міхайлавіча быў каранавірус, але ці звязаны ён з прычынай смерці, невядома. У яго таксама былі цяжкія хранічныя захворванні. Яго жонка кажа, што дактары рабілі ўсё магчымае, каб выратаваць мужа, прыцягваліся найлепшыя спецыялісты.

Мікалай Шаўлоў лічыўся адным з найлепшых дактароў у краіне. Ён таксама працаваў у Мінску ў інфекцыйнай бальніцы, быў асістэнтам кафедры інфекцыйных хвароб Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, кансультаваў у прыватным медыцынскім цэнтры.

— Яго шмат разоў прыцягвалі ў якасці кансультанта па санавіацыі у розных бальніцах у розных кутках Беларусі. Ён быў вельмі пісьменным доктарам, — адзначае жонка.

У 2009 годзе Мікалай Шаўлоў у адкрытым лісце ён заявіў аб эпідэміі атыповай пнеўманіі ў Беларусі і аб тым, што інфармацыя, якую давала Мінздароўя, не адпавядала рэчаіснасці.