У нядзелю ў лесе каля Салігорска затрымалі некалькі чалавек. Чацвёра — у ІЧУ да суда

Судовыя працэсы над затрыманымі вялі суддзі суда Салігорскага раёна: Юрый Блоцкі, Валерый Рабой і Алеся Серадзенка.

У выніку, Вольга Гундар, Алена Бордзіч і Наталля Краўчанка аштрафаваныя па 1740 рублёў (60 базавых). Надзея Асіпян будзе вымушаная выплаціць 1305 рублёў (45 базавых).

Вольга Канановіч па двум пратаколам была аштрафаваная на 2320 рублёў (80 базавых).

Андрэй Магілёвец і Антон Дзямкоў арыштаваныя на 15 сутак, а Мікіта Калодкін — на 30 сутак.

Пасля затрымання Канстанцін Дзецееў дагэтуль знаходзіцца ў бальніцы.