За малюнак «Пагоні» і цытату з песні гурта «Ляпіс Трубяцкі» на мінчука распачалі крымінальную справу
МУС назвала гэта «протестной разрисовкой забора».
Інцыдэнт адбыўся ўначы 27 лютага ў Першамайскім раёне Мінска. Патрульны нарад на вуліцы Славінскага заўважыў мужчыну, які маляваў герб «Пагоня» на агароджы Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку, паведамляе МУС.
33-гадовага жыхара сталіцы затрымалі і даставілі ў РУУС для разбору. Высветлілася, ён паспеў нанесці на плот, акрамя малюнка, яшчэ і «перафразаваную цытату з песні музычнага гурта пратэснага толку». Гаворка ідзе аб гурце «Ляпіс Трубяцкі».
Пры сабе ў затрыманага знайшлі балоны з чырвонай фарбай і трафарэт.
Следчыя распачалі крымінальную справу за хуліганства.

Каментары