Мінчанка адсудзіла 500 рублёў за незаконныя 6 сутак, якія ёй давялося адседзець па адміністрацыйнай справе. У жанчыны ёсць непаўналетняе дзіця, і яе не маглі пакараць арыштам, паведамляюць Моцныя навіны.
Мінчанку затрымалі на «жаночым маршы» ў верасні. Яе прысудзілі да 9 сутак арышту, нягледзячы на тое, што ў жанчыны было непаўналетняе дзіця. Пасля прысуду яна правяла 2 дні на Акрэсціна і 4 дні ў СІЗА Жодзіна. Толькі пасля гэтага ёй удалося перадаць запіску мужу і звязацца з адвакатам, які абскардзіў рашэнне суда. На другім пасяджэнні прысуд змянілі на папярэджанне.
Пазней жанчына звярнулася ў суд і запатрабавала кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 5000 рублёў. Хоць ёй і было кампенсавана ў 10 разоў менш заяўленай сумы, яна лічыць гэта перамогай.
Падставай для заявы ў суд сталі жорсткія ўмовы ў зняволенні. Яна распавядала, што ў камеры адключалі ваду і забіралі матрацы, крычалі, пагражалі сабакамі і запалохвалі.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары