У сераду ў Барысаве нацыянальная зборная Беларусі правяла таварыскі матч са зборнай Малдовы.

Гульня скончылася з лікам – 2:2. Прычым падапечныя Бернда Штанге пасля першага тайма вялі 2:0 (Віталь Радзівонаў, 4, Генадзь Блізнюк, 27), але Дзяніс Калінкоў на 77-й, а Валеры Андронік на 83-й прывялі матч да нічыёй.

Сёння ў нашай адборачнай групе зборная Украіны выйграла ў Казахстана – 2:1.

Англія – Андора - 6:0.

Турнірнае становішча: Англія – 21 бал (7 гульняў), Харватыя, Украіна – па 11 (па 6 гульняў), Беларусь – 9 (5), Казахстан – 3 (7), Андора – 0 (7).

Наступны свой адборачны матч зборная Беларусі правядзе дома 12 жніўня супраць Харватыі,

5 верасня – матч у гасцях з харватамі. 9 верасня – матч з Украінай дома, 10 кастрычніка – Казахстан (дома), а 14 кастрычніка – Англія (у гасцях).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0