Звольніўся па ўласным жаданні дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ прафесар Віктар Шадурскі.

Гэта адбылося «пасля размовы наверсе», паведамілі «Нашай Ніве» некалькі крыніц.

Гісторык Шадурскі кіраваў факультэтам 12 гадоў і карыстаўся высокім аўтарытэтам. У 2020-м ён абараняў студэнтаў ад адлічэння і наведваў РУУСы, куды прывозілі затрыманых студэнтаў яго факультэта. Таксама з факультэта па палітычных матывах не звольнілі ніводнага супрацоўніка і не выключылі ніводнага студэнта.

Шрайбман пра звальненне Шадурскага: Сістэма пазбаўляецца ад паўтонаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?