Грамадства

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі трох адвакатаў, яшчэ трох атэставаў умоўна з «прычыны недастатковай кваліфікацыі»

Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь правяла пазачарговую атэстацыю адвакатаў. Як паведаміла Міністэрства юстыцыі, з сямі адвакатаў атэстацыю прайшоў толькі адзін, піша Tut.by.

Атэстацыю прайшла толькі адвакатка Юлія Карачун. Не былі атэставаныя, а таму пазбаўляюцца магчымасці выконваць свае прафесійныя абавязкі «з прычыны недастатковай кваліфікацыі» адвакаты Андрэй Барташэвіч, Мікалай Етка і Алена Шынкарэвіч.

Яшчэ тром адвакатам — Дар'і Гарохавік, Святлане Конавай і Алене Майсэне — з-за «няпоўнай адпаведнасці патрабаванням заканадаўства» адтэрмінавалі атэстацыю на шэсць месяцаў «пры ўмове выканання рэкамендацый кваліфікацыйнай камісіі, у тым ліку аб праходжанні адвакатамі павышэння кваліфікацыі».

Мінюст паведамляе, што ў 2020 годзе праведзеная планавая праверка дзейнасці Мінскай абласной калегіі адвакатаў. У ходзе праверкі былі ўстаноўлены факты парушэння адвакатамі Закона аб адвакатуры, Правілаў прафесійнай этыкі адваката, выяўлены парушэнні пры складанні прававых дакументаў, дагавораў на аказанне юрыдычнай дапамогі, ордэраў. Усё гэта з'яўляецца падставай для правядзення кваліфікацыйнай камісіяй пазачарговай атэстацыі адвакатаў, адзначаюць у ведамстве.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным15

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой будзе новы модны квартал ФОТЫ

«Прыходзілі людзі з ссабойкамі». Беларусы размялі ўсю ежу з безлімітнага рэстарана ў першы дзень адкрыцця18

На аўкцыёне прадалі карціну Шагала амаль за 3,5 мільёна даляраў

Сталі вядомыя ўсе ўльтыматыўныя патрабаванні Расіі на перамовах у Стамбуле11

Хадзі Матара, які некалькі разоў ударыў нажом пісьменніка Салмана Рушдзі, асудзілі на 25 гадоў

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду24

«Калі вы зможаце пакінуць Швейцарыю?» — «Ніколі». Сталі вядомыя новыя факты пра апошні перыяд жыцця Магдалены Радзівіл5

У Швецыі знайшлі мёртвым дыпламата, якога раней арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы

Туск пасля размовы з Трампам: Нас чакаюць вельмі цяжкія дні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным15

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць