Наскевіч: Крымінальная справа Ціханоўскага да канца месяца будзе перададзеная пракурору для накіравання ў суд
Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч падчас наведвання «Гомсельмаша» пракаментаваў расследаванне спраў Сяргея Ціханоўскага і Каардынацыйнай рады, піша БелТА.
«Крымінальная справа, заведзеная ў дачыненні да грамадзяніна Ціханоўскага і яго саўдзельнікаў, адна з найбольш аб'ёмных спраў, якія цяпер знаходзяцца ў вытворчасці Галоўнага следчага ўпраўлення цэнтральнага апарата СК», — адзначыў Іван Наскевіч.
Па яго словах, расследаванне справы ўжо падыходзіць да канца.
«Намі сфармаваны аб'ём абвінавачвання Ціханоўскаму і яго саўдзельнікам. Цэлы шэраг эпізодаў злачыннай дзейнасці саўдзельнікаў ужо выдзелены ў асобныя вытворчасці, накіраваныя ў суды. У тым ліку маем ужо абвінаваўчыя прысуды», — сказаў старшыня СК.
«Што тычыцца самога Ціханоўскага, мяркую, што ў найбліжэйшы час мы выставім яму ўжо канчатковае абвінавачванне», — удакладніў Іван Наскевіч.
Па яго словах, крымінальная справа будзе перададзена пракурору да канца месяца.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары