Улада

«Гэта дробная подлая помста»: кіраўніка АГП Казлова пратрымалі 3 дні на Акрэсціна

Старшыня АГП Мікалай Казлоў быў затрыманы 1 сакавіка, калі прыехаў у міліцыю па павестцы.

На яго склалі ўжо трэці пратакол за адмову даваць подпіс аб неразгалошванні ў Следчым камітэце па справе Каардынацыйнай рады.

На той момант па першым пратаколе Казлоў ужо быў прысуджаны да 15 сутак зняволення. Таму палітыка змясцілі на Акрэсціна. Тым не менш ужо 2 сакавіка рашэнне аб 15 сутках зняволення было адменена. Але Казлова не выпусцілі на волю, а пратрымалі роўна трое сутак. Новыя суды пакуль так і не адбыліся.

Сваімі ўражаннямі спадар Казлоў падзяліўся з «НН»:

«Маё затрыманне — гэта дробная, подлая помста, як і ўся гэтая сістэма. Усё ў нас арганічна: якая ў нас улада, такое і МУС. Трое сутак правёў на Акрэсціна ва ўмовах, блізкіх да катавання.

Толькі ў дачыненні да палітычных вязняў такія меры: ім не выдаюць матрацаў, падушак, бялізны, усе спяць на дошках, ніякіх прагулак. Пазбаўленыя ўсяго. Заводзілі да нас людзей з камер, дзе сядзяць дробныя хуліганы, дык у іх усё гэта ёсць.

Я заяўляў пра катаванні, але там ніхто не слухае нічога і не звяртае ўвагі. Я хачу напісаць кіраўніцтву МУС і ІЧУ, што гэта недапушчальна. Усё гэта робіцца са здзекам.

У камеры ў нас былі ўсе палітычныя. Напрыканцы заставаліся ўпяцёх, з іх трое затрыманыя па ініцыятыве ГУБАЗіКа. Гэта ўсё ж крымінальная міліцыя, крымінальны вышук, таму для мяне гэта асабліва брыдка і непрымальна. Калі яны бегалі з дубінкамі, то думаў, што большага дна не будзе, але няма мяжы дасканаласці.

Яны праводзяць ператрусы як уздумаецца, фальсіфікуюць справы, прымушаюць тэрытарыяльныя РУУСы складаць пратаколы аб непадпарадкаванні і проста адпраўляюць на суткі. Нічога да іх не адчуваю, апроч пагарды.

Быў адзін хлопец, які нідзе не ўдзельнічаў, кажа, што нідзе не знаходзіўся фізічна, усё адно затрымалі, і цяпер ён на ІЧУ. Студэнта-гісторыка прыцягнулі былі.

Прысуд мне быў незаконны — гэта поўнае трызненне, я скарыстаўся сваім правам не даваць падпіску. У аўторак адмянілі рашэнне па першым пратаколе, але ўсё адно мяне пратрымалі да апошняй хвіліны.

Я патрабаваў сустрэчы з адвакатам, начальнікам ІЧУ, але яны нічога не чуюць. Ні паперы, ні ручкі — я не мог нават скаргу напісаць! Мяне пазбавілі маленькіх правоў, якія яшчэ маюць зняволеныя. Яны нічога не запісваюць, слухаюць са здзеклівай усмешкай і сыходзяць.

Пра адмену прысуду даведаўся, толькі калі выйшаў і мяне сустрэлі ля ізалятара. Мы так звыкліся да беззаконня, што ўжо пачынаем успрымаць яго за норму. Суддзя, які асудзіў мяне на 15 сутак, ён жа нечым думае, яго ж не маглі пасадзіць у крэсла суддзі проста з ПТВ ці перавесці з атраду АМАПа».

Чытайце таксама:

Кіраўніка АГП Казлова будуць судзіць… за адмову даць падпіску аб неразгалошванні

Кіраўнік АГП Мікалай Казлоў адбывае 15 сутак на Акрэсціна, і ў гэты час адбываюцца незразумелыя рэчы

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

Усе навіны →
Усе навіны

У Жытоміры прагучаў моцны выбух1

«Ён міністр з часоў нараджэння Хрыстовага і яшчэ ні разу не сказаў нічога вартага». Марк Рутэ без дыпламатыі выказаўся пра Сяргея Лаўрова4

Экс-караля хіп-хопа P. Diddy апраўдалі па абвінавачванні ў гандлі людзьмі. Але яму ўсё адно пагражае 20 гадоў турмы

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву3

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт3

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя5

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць