Фота Depositphotos.com

Выданне The Wall Street Journal паведамляе, што першапачаткова планаваліся два авіяўдары па дзвюх цэлях у Сірыі на загад Байдэна. Аднак за 30 хвілін да запланаванай атакі прэзідэнт адмяніў удар па адной з цэляў.

Па звестках разведкі, у двор будынка, па якім планавалася ўдарыць, зайшла жанчына з дзецьмі. Таму адзін удар было вырашана адмяніць.

Таксама ЗША накіравалі канфідэнцыяльнае паведамленне ў Тэгеран, змест якога чыноўнікі не раскрылі.

«Мы скаардынавалі дыпламатычны і ваенны план. Мы пераканаліся, што іранцы ведаюць пра наш намер», — пракаментаваў сітуацыю адзін з прадстаўнікоў адміністрацыі.

Сам Байдэн сцвярджае, што ўдар быў неабходны для абароны амерыканскіх войскаў. Ён быў праведзены ў начны час, каб звесці ахвяры да мінімуму.

Трамп часта адзначаў, што для яго нагодай для ваенных дзеянняў з боку ЗША з’яўляецца смерць амерыканца за мяжой. Байдэн, у сваю чаргу, прадэманстраваў, што любая атака на амерыканскія ваенныя сілы не застанецца беспакаранай.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?