«Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года беларускія жанчыны сталі дамінуючай палітычнай сілай і рухавіком грамадскіх перамен у Беларусі ў немалой ступені дзякуючы Марыі Калеснікавай, — адзначаецца на сайце амерыканскага замежнапалітычнага ведамства. — Пасля таго як улады пасадзілі ў турму або выслалі трох самых папулярных апазіцыйных кандыдатаў-мужчын, Марыя і яе партнёры кінулі гістарычны і ўстойлівы выклік 26-гадоваму кіраванню Аляксандра Лукашэнкі. Марыя працягвае заставацца тварам апазіцыі ўнутры Беларусі, яна мужна перажывае турэмнае зняволенне пасля спрэчных выбараў. Нягледзячы на сваё затрыманне, Марыя працягвае падтрымліваць дэмакратычны рух унутры Беларусі і служыць крыніцай натхнення для ўсіх тых, хто імкнецца заваяваць свабоду для сябе і сваіх краін».
Марыя Калеснікава ўганараваная Міжнароднай жаночай прэміяй за мужнасць Дзярждэпартамента ЗША
Прэмія IWOC Дзяржаўнага сакратара ўручаецца жанчынам з усяго свету, якія прадэманстравалі выключную мужнасць і лідарства ў барацьбе за мір, справядлівасць, правы чалавека, гендарную роўнасць і пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын.