Фота пракуратуры

Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска завяла ў дачыненні да дырэктара школы і яго намесніка крымінальную справу аб крадзяжы ў буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і злоўжыванні такімі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 210 і ч. 2 арт. 424) КК.

Паведамляецца, што рашэнне аб распачынанні справы было прынята па выніках праверкі.

Як паведамілі ў пракуратуры, у 2019 годзе дырэктар школы і яго намеснік прынялі на працу інжынера-праграміста, хоць ведалі, што той не будзе выконваць свае працоўныя абавязкі. Затым дырэктар і завуч зацвердзілі фіктыўныя табелі ўліку працоўнага часу супрацоўніка і перадалі іх у бухгалтэрыю. Праграміст быў фіктыўным, а абавязкі рэальнымі — і гэтыя абавязкі без адпаведных даплат выконваў іншы супрацоўнік школы.

«У час фіктыўнага працаўладкавання налічаныя заробак і іншыя выплаты на 8,2 тысяч рублёў, якімі падазраваныя завалодалі і распарадзіліся па сваім меркаванні», — паведамляе ў ведамстве.

Расследаваннем крымінальнай справы будзе займацца СК.