Расія і Беларусь дамовіліся аб стварэнні трох вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў, паведамляе Мінабароны Беларусі.

Сустрэча генерал-лейтэнанта Віктара Хрэніна і генерала арміі Сяргея Шайгу прайшла ў рамках візіту міністра абароны Беларусі ў Маскву.

Міністры абароны дамовіліся аб стварэнні трох вучэбна-баявых цэнтраў для сумеснай падрыхтоўкі. Цэнтры будуць знаходзіцца ў Ніжагародскай, Калінінградскай вобласці ў Расіі і Гродзенскай вобласці ў Беларусі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?