Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Мэта гэтага праекта — знайсці спосаб вытворчасці матэрыялаў для прамысловасці, якія б не залежылі ад зямлі і патрабавалі менш часу, чым вырошчванне дрэваў.

З дапамогай вырабленага праз 3d-прынтар гелю навукоўцы надаюць раслінным клеткам патрэбную форму. Дзякуючы гэтаму ў будучыні можна было б вырошчваць драўляныя дэталі, якія далей маглі б паслужыць матэрыялам для стварэння мэблі, піша ВВС.

Праца пачалася з вырошчвання маленькіх часцінак дрэва з дапамогай клетак цыніі, каб даказаць, што метад сапраўды працуе. Бэквіт спадзяецца, што ў будучыні атрымаецца павялічыць памер вырашчаных дэталяў.

Стварэнне ў лабараторыі драўлянага аб’екта памерам з нізкі столік заняло б шмат часу, магчыма, некалькі месяцаў. Аднак гэта ўсё роўна хутчэй, чым вырошчваць звычайнае дрэва, на што можа спатрэбіцца 20 гадоў.

Бэквіт тлумачыць, што лабараторнае дрэва не мае традыцыйнай для звычайнага дрэва ўнутранай структуры, яно больш падобнае да фанеры або кампазітнага матэрыялу. Цяпер тэхналогія знаходзіцца на раннім этапе развіцця, але на працягу наступнага дзесяцігоддзя можна чакаць ад яе рэальнага прагрэсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?