У Мiнску будуць развiвацца 10 радыяльных лiнiй‑магiстраляў i 4 кальцы. Гэта агаворана ў карэктуры Генеральнага плана развiцця Мiнска да 2030 года.

Цяпер у сталiцы 8 радыяльных магiстраляў у напрамку чатырох абласных цэнтраў — Гродна, Брэста, Магiлёва, Вiцебска i чатырох раённых гарадоў — Барысава, Маладзечна, Мядзела i Слуцка. Па скарэктаваным Генплане да iх дададуцца яшчэ дзве.

Адна звяжа сталiцу з Гомельскiм кiрункам i пройдзе па вулiцах Маякоўскага i Чыжэўскiх, далей абыдзе з усходняга боку прамзону Калядзiчы i накiруецца на захад ад Гатава.

Трасiроўка другой новай сталiчнай магiстралi плануецца такая: вулiцы Дзянiсаўская, Ванеева, Ваўпшасава, працяг Ваўпшасава з перакрыжаваннем МКАД на поўдзень ад вулiцы Карвата i выхадам у лесапаркавую зону i на былыя ваенныя палiгоны.

Гэтая магiстраль напрамую звяжа сталiцу з Нацыянальным аэрапортам «Мiнск»,

будзе перасякаць шашу на Маскву (цяперашняя траса М1 (Е30).

Акрамя таго, паблiзу сталiцы трэба будзе рэканструяваць i часткова пабудаваць дзве магiстралi мiжнароднага значэння: першая ў напрамку Берлiн — Варшава — Мiнск — Масква — Нiжнi Ноўгарад, другая ў напрамку Кiеў — Гомель — Мiнск — Вiльнюс — Каўнас — Клайпеда (Калiнiнград).

Яны будуць перасякацца паблiзу Самахвалавiчаў i дазволяць накiраваць транзiтны транспарт у аб’езд горада.

Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0