Распіццё піва і слабаалкагольных напояў у грамадскіх месцах у Беларусі будзе забаронена.
Такая норма прадугледжана зменамі і дадаткамі ў некаторыя кодэксы па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці. Гэты законапраект палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу прыняла сёння, 11 чэрвеня, у першым чытанні.
Згодна з прынятымі сёння папраўкамі, за распіванне піва і слабаалкагольных напояў у грамадскіх месцах уводзіцца адміністрацыйная адказнасць (штраф да 8 базавых велічыняў).Сёння базавая велічыня складае 35 тыс. рублёў (г.зн. штраф будзе да 280 тыс. рублёў).
Тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна цягам аднаго году пасля накладання спагнання, прадугледжаваюць штраф ад 2 да 15 базавых велічыняў (на сёння ад 70 тыс. да 525 тыс. рублёў), або адміністрацыйны арышт.
Стануць больш жорсткімі меры ў дачыненні да курыльшчыкаў. Курэнне тытунёвых вырабаў у забароненых месцах пацягне за сабой штраф да чатырох базавых велічыняў (сёння да 140 тыс. рублёў).