catholic.by

Па запрашэнні мясцовага пробашча ксяндза каноніка Ігара Лашука заслужаны іерарх цэлебраваў святую Імшу для парафіяльнай супольнасці ў новазбудаваным касцёле.

«Мы жывём у такі час, калі натуральныя рэчы, вырабы і нават ежа замяняюцца штучнымі, бо яны таннейшыя. Але ніколі таннейшымі не могуць быць маральныя каштоўнасці. Яны не могуць дэвальвавацца. Евангелле дадзена нам не для таго, каб мы яго змянялі, але каб яно змяняла нас згодна з патрабаваннямі маральнага закону», — падкрэсліў арцыбіскуп Кандрусевіч.

На заканчэнне іерарх сцвердзіў:

«Жыццё чалавека з’яўляецца няспыннай барацьбой, у якой дабром мы павінны перамагаць зло. У кожную эпоху гісторыі чалавецтву патрэбныя не столькі рэфарматары і рэвалюцыянеры, колькі людзі мудрыя і святыя.

Няхай добры Бог адорыць нас ласкай быць падобнымі ў гэтым да нашага нябеснага апекуна святога Казіміра, каб будаваць цывілізацыю жыцця і любові, а ў вечнасці разам з ім падзяліць радасць неба», — завяршыў сваю гамілію арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.