У Магілёве ўвечары 10 чэрвеня ад удару маланкі пацярпеў падлетак, 1995 года нараджэння.

Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс‑сакратар Магілёўскага ўпраўлення МНС Юрый Мятліцкі.

Паводле яго інфармацыі, хлапец падчас навальніцы схаваўся пад дрэва, у якое ўдарыла маланка.

Пацярпелы машынай хуткай дапамогі ў цяжкім стане дастаўлены ў бальніцу.

Паводле даных аператыўнага аддзела МНС, у Беларусі ад навальніцы і граду ў ноч з 10 на 11 чэрвеня пацярпелі 18 населеных пунктаў у 10 раёнах Брэсцкай, Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей. Пашкоджаны дахі жылых дамоў і сельскагаспадарчых пабудоў.

У Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці градам пашкоджаныя пасевы.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0