Свет

У Кіеве беларускі пад бел-чырвона-белымі сцягамі далучыліся да ўкраінскага маршу жанчын ФОТА

Ва Ўкраіне марш жанчын ужо пяць гадоў ладзяць супольна фэміністычныя ды праваабарончыя арганізацыі. Штогод 8 сакавіка жанчыны выходзяць з патрабаваньнем да ўкраінскіх уладаў ратыфікаваць Стамбульскую канвэнцыю аб папярэджаньні і барацьбе з гвалтам супраць жанчын і хатнім гвалтам, паведамляе Радыё Свабода.

Ініцыятары правядзеньня акцыі перакананыя, што пандэмія каранавірусу яшчэ больш абвастрыла праблемы хатняга гвалту над жанчынамі і абароны іхных правоў. Апроч таго, 82% мэдычнага пэрсаналу, які дапамагае пацыентам з каранавірусам, таксама жанчыны.

Сёлета ўпершыню асобнай калёнай у маршы ўдзельнічалі беларускі, якія вымушаныя былі ўцякаць ва Ўкраіну ад гвалту і рэпрэсій сілавых структур Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, а таксама тыя, хто ўжо пэўны час жыве ва Ўкраіне.

З ініцыятывай далучыцца да маршу жанчын выступілі Free Belarus Centre, які быў створаны ва Ўкраіне для дапамогі беларусам-уцекачам, фэміністычная група Каардынацыйнай рады, а таксама ініцыятыва «Маршыруй, дзетка!», створаная ў 2018 годзе ў Беларусі ў адказ на адмову ўладаў ад распрацоўкі законапраекту аб папярэджаньні хатняга гвалту.

Арганізатары беларускай калёны нагадалі, што жаночы марш у Беларусі стаў першым шматлікім маршам, які перавёў пратэст у мірны накірунак.

«На працягу 26 гадоў кіраваньня рэжыму рыторыка дзяржавы была патрыярхальнай, паказваючы жанчыну, як зручны аб’ект у побыце, не абараняючы жанчын ад хатняга гвалту, забараняючы жанчынам працаваць там, дзе яны хочуць, прыніжаючы, абражаючы жанчын і зводзячы да «адзінай галоўнай ролі — маці, гаспадыні дома». 2020 год паказаў, што жанчыны маюць правы і свабоды, што жанчыны зьяўляюцца палітычнымі субʼектамі, што жанчыны могуць наўпрост, адкрыта і публічна заяўляць пра свае правы», — перакананыя арганізатары.

У акцыі ўдзельнічалі больш як дзьве тысячы чалавек. Калёну ва ўзмоцненым рэжыме ахоўвалі супрацоўнікі паліцыі і Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны, каб пазьбегнуць канфліктаў з праціўнікамі фэміністычнага руху. У прыватнасьці, сваё абурэньне выказала арганізацыя «Традыцыі і парадак».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць