Уезд для замежнікаў будзе абмежаваны. У наступныя два тыдні ён будзе дазволены толькі: мужам (жонкам) або бацькам грамадзяніна або рэзідэнта Ізраіля; прафесійным спартсменам, якія накіроўваюцца на спаборніцтвы; асобам, чыя дзейнасць мае жыццёва важнае значэнне для знешняй палітыкі ці нацыянальнай бяспекі Ізраіля, а таксама тым, хто імігруе і не можа змяніць дату сваёй іміграцыі, і замежным рабочым. За 24 гадзіны да вылету замежныя грамадзяне павінны будуць падаць анлайн-заяву, якую разгледзяць улады.

Студэнты і валанцёры заехаць у краіну да 27 сакавіка не змогуць.

Той, хто прыбыў у Ізраіль, абавязаны сысці на двухтыднёвы каранцін. Каб трапіць на самалёт, грамадзяне павінны прад'явіць адмоўны вынік ПЛР-тэсту, зробленага на працягу 72 гадзін да вылету.

Ізраіль аслабляе абмежаванні, уведзеныя з-за каранаавіруса, на фоне масавай вакцынацыі. Раней у краіне тым, хто атрымаў абодва кампаненты вакцыны, дазволілі наведваць спартыўныя залы, басейны, спартыўныя і культурныя мерапрыемствы і кірмашы.

Ізраіль — сусветны лідар па вакцынацыі ад каранавіруса. Паводле звестак трэкера Bloomberg, у краіне ўвялі 8,7 млн доз вакцыны, а на 100 жыхароў у сярэднім прыпадае 96,01 дозы.

Для параўнання, у ЗША на 100 чалавек прыпадае 27,21 дозы, у Вялікабрытаніі — 34,93, у Расіі — 5,11, у Беларусі — 0,22, у Польшчы — 10, у Літве — 11, ва Украіне — 0,041.

Першую дозу атрымалі 54,6% насельніцтва Ізраіля, дзве — 41,4%.