На тэрыторыі Зарэчнага лясніцтва ў паўднёвай частцы запаведніка былі выяўленыя сляды мядзведзя, а аднаму з работнікаў у Бярэзінскім лясніцтве буры мядзведзь нават трапіўся на вочы, паведамляе сайт запаведніка.
berezinsky.by
З гэтага вынікае, што вясна не толькі каляндарная, але і ў жыцці дзікіх насельнікаў запаведніка ўжо наступіла.
Год, дзякуючы мноству снегу, быў больш спрыяльным для зімовай спячкі бурага мядзведзя, і яго з'яўленне пасля спячкі цалкам адпавядае сярэднім шматгадовым.