«Рашэнне цалкам супадае з чаканнямі. Мы ў першую чаргу ставім сабе за мэту абарону правоў спартсменаў. Пры гэтым у нас няма мэты пазбаўлення Беларусі сцяга або адхілення кагосьці», — заявіў Апейкін. Ён таксама адзначыў, што МАК аператыўна адрэагавала на парушэнне правоў чалавека ў Беларусі. «Усім зразумела, што Алімпійскі сход прайшоў не ў адпаведнасці з правіламі, і Лукашэнка быў фактычна прызначаны, а не абраны», — дадаў Апейкін.

«Аляксандру Лукашэнку было прынцыпова важна заняць пасаду прэзідэнта НАК, — заявіў Апейкін — і пасля санкцый з боку МАК ён вырашыў паставіць свайго сына — каб захаваць пераемнасць. І цяпер зноў з'явілася неабходнасць правесці пераабранне». На думку Апейкіна, тое, што МАК не хоча прызнаваць сям'ю Лукашэнкі на чале НАК — гэта «важны крок».

На думку Апейкіна, немалаважна і тое, што МАК не прызнаў членам НАК Дзмітрыя Баскава, якога падазраюць у датычнасці да смерці Рамана Бандарэнкі.

БФСС быў створаны ў жніўні 2020 года. Асноўнай задачай арганізацыя называе фінансавую, псіхалагічную, арганізацыйную і любую іншую дапамогу беларускім спартсменам, якія пацярпелі ад дзеянняў улады.

Чытайце таксама: Міжнародны алімпійскі камітэт не прызнаў Віктара Лукашэнку прэзідэнтам НАК Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0