Бюджэт рэканструкцыі збудаванага пры Гедыміну замку складзе больш за 20 мільёнаў даляраў.

Рэканструкцыя лідскага замка абыдзецца ў больш чым $20 мільёнаў, паведамляе Блог Гродно s13. Ставіцца амбітная задача аднавіць першапачатковы выгляд замка і ператварыць яго ў музейны і культурны цэнтр.

У замкавым двары збудуюць дом старасты, казармы, кузню, навесы для коней, адновяць галерэю і дзве сярэднявечныя студні. Вакол замку знясуць прыватную забудову, падыходы да яго , выкладуць падыходы забрукуюць, збудуюць вялікую аўтастаянку.

Аднак вось што выклікае насцярогу.

За адбудову замку возьмуцца не прафесійныя рэстаўратары, а звычайныя будаўнікі — генеральным падрадчыкам выступіў мясцовы будаўнічы трэст № 19. Ужо абвешчана, што ў працэсе рэканструкцыі будуць выкарыстоўвацца сучасныя будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі,
«якія ў адпаведнасці з правіламі стандартызацыі прайшлі экспертызу і адпавядаюць усім патрабаванням пажарнай, санітарнай, экалагічнай ды іншых службаў». Спачатку будаўнікі плануюць разабраць большасць канструкцыяў замку, даследаваць галоўную вежу. Паўднёва-заходнюю вежу і асноўныя канструкцыі сценаў давядзецца абнаўляць. Падобным чынам — пры ўдзеле непрафесіяналаў і з выкарыстаннем сучасных матэрыялаў, адбываецца рэканструкцыя гістарычных аб’ектаў па ўсёй краіне — ў Мінску, Гродна, Нясвіжы і Міры.

***

Лідскі замак пабудаваны ў 1330-я гады ў атачэнні рэк Лідзея і Каменка паводле даручэння князя Гедыміна. Уваходзіў у лінію абароны ад крыжакоў Наваградак—Крэва—Меднікі—Трокі. Быў збудаваны з бутавага каменю і цэглы, меў у плане форму няправільнага чатырохвугольніка з дзвюма кутнімі вежамі. На замкавым двары размяшчаліся праваслаўная царква (у 1533 перанесеная ў горад), жылыя і гаспадарчыя пабудовы, з 1568 — суд, архіў, астрог.

Глядзі яшчэ:
Як ідзе рэканструкцыя Радзівілаўскага палаца ў Нясвіжы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0