44-гадовы нецвярозы кіроўца ехаў на сваім «Вольва» па вуліцы Леніна. Пры заездзе на мост ён наехаў на бардзюр, выехаў на пешаходную дарожку, па якой ішла 51-гадовая жанчына, паведамляе СК.

Аўтамабіль збіў яе, праехаў па металічнай апоры і перакуліўся.

У выніку ДТЗ жанчына загінула на месцы здарэння, а медагляд паказаў, што ў мужчыны наяўнасць алкаголю ў выдыханым паветры складала 1,1 праміле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0