Нагадаем, 23 лютага стала вядома, што ў судзе па справе Віктара Бабарыкі і топ-менеджараў Белгазпрамбанка быў абвешчаны перапынак як мінімум да 9 сакавіка. Тады казалі, што з-за хваробы аднаго з удзельнікаў працэсу.

Але і 9 сакавіка пасяджэнне суда не адбудзецца.

— Перад выходнымі нам сакратарка суддзі сказала, што 9 і 10 не будзе пасяджэнняў, у астатнім — мы дадатковай інфармацыяй не валодаем, — сказаў Лаеўскі.

Працэс пачаўся 17 лютага. Справу разглядае Вярхоўны суд у будынку суда Маскоўскага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0