Пучдэмон і яго паплечнікі Тоні Каміна і Клара Пансэці захаваюць свае парламенцкія месцы, але па выніках галасавання пачнецца іх выдача Мадрыду.

Напярэдадні назіральнікі заўважылі, што палітыкі могуць разлічваць на прэцэдэнт, створаны Апеляцыйным судом Бруселя, які не дазволіў выслаць з Бельгіі былога міністра культуры Каталоніі Люіса Пуча.

Сам Пучдэмон неаднаразова заяўляў, што ён і яго паплечнікі будуць «біцца да апошняй хвіліны — у Еўрапейскім парламенце і, калі давядзецца, ў судзе ЕС у Люксембургу. Мы пойдзем да канца».

Рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі адбыўся 1 кастрычніка 2017 года. Тады большасць тых, хто прыйшоў на ўчасткі для галасавання, выказаліся за выхад рэгіёну са складу Іспаніі. Пасля гэтага Пучдэмон падпісаў Дэкларацыю незалежнасці Каталоніі і заклікаў усе краіны свету прызнаць яе суверэннай дзяржавай. Затым ён вымушаны быў пакінуць Іспанію з-за пераследу і небяспекі арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0