Паводле яго слоў, гэта яго асабістае меркаванне, як чалавека, «які часам размаўляе з людзьмі на вуліцах» у Мінску. Мезенцаў падкрэсліў, што цяпер назірае актыўную прапаганду ЕС у Беларусі, у адрозненні ад сітуацыі вакол Саюзнай дзяржавы.

«Я падумаў аб тым, што нам трэба дамагчыся таго, каб усе грамадзяне Расіі і Беларусі, ці абсалютная большасць тых, хто цікавіцца палітычным жыццём, грамадскім жыццём, разумелі, што такое Саюзная дзяржава. У нас абсалютна раўнапраўныя пашпарты, у нас няма дзяржаўных межаў. У нас ёсць магчымасць у кожнага расіяніна ці ў кожнага беларуса паехаць у родную брацкую суседнюю краіну павышаць кваліфікацыю, вучыцца, атрымаць лячэнне, перагаварыць з партнёрамі, выбудаваць бізнэс. Тут няма ніякіх абмежаванняў. Ці ўмеем мы пра гэта казаць? Напэўна, не вельмі. Ці ведаюць пра гэта мільёны грамадзян Беларусі і Расіі? Думаю, па чутках», — распавёў ён.

Стварэнне сімволікі Саюзнай дзяржавы магло б стаць важным фактарам, які з'ядноўвае, заявіў Мезенцаў.

Пасля чаго прапанаваў паўдзельнічаць у гэтай працы журналістам: «Давайце падумаем, можа быць, журналісты РБК прапануюць нейкія эскізы, ідэі. Я думаю, што бакі, і расійскі, і беларускі, вывучаць, паглядзяць, магчыма, пагодзяцца з чымсьці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0