— Мяне выклікалі ў Следчы камітэт як сведку па крымінальнай справе. Крымінальная справа заведзеная на некалькі чалавек з BY_help. Мне задалі пытанне, хто і як аплачваў мне штраф, — напісаў адзін з чытачоў.

Яшчэ адна чытачка распавяла, што яе таксама выклікалі ў якасці сведкі па крымінальнай справе, але не ў СК, а ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў (ДФР). Яна туды пакуль не схадзіла і папрасіла выслаць ёй адпаведную позву.

— Позва апынулася ў паштовай скрыні, на 11-е. Без уручэння асабіста яна не мае ніякай вагі. З фонду мне даслалі памятку, як сябе паводзіць на допыце, так што я ўзброілася ведамі, — кажа чытачка.

Раней Следчы камітэт ужо папярэджваў аб тым, што атрымальнікі грашовай дапамогі ад BY_help змогуць даць паказанні «пра абставіны, крыніцы і мэты паступлення грашовых сродкаў на рахунак у банку на допыце ў якасці сведкі пасля выкліку следчым або па яго даручэнні супрацоўнікам органа дазнання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0