Пра гэта паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні ДАІ МУС.

10 чэрвеня ў 20.00 каля вёскі Жалігава 25‑гадовая жыхарка Смаргоні, якая атрымала пасведчанне на кіраванне паўгода таму і набыла машыну тыдзень таму, знаходзячыся за рулём «Доджа», пры абгоне не справілася з кіраваннем, з’ехала ў кювет і перакулілася.

У выніку чатырохгадовая дачка, якая ехала з ёй, загінула. Дзяўчынка знаходзілася на руках у аднаго з пасажыраў.

Усяго за мінулыя суткі ў Беларусі ў ДТЗ загінулі тры чалавекі, 17 атрымалі траўмы.

10 чэрвеня ў 23.00 32‑гадовы вадзіцель на трасе Мінск — Мікашэвічы выехаў на паласу сустрэчнага руху і наехаў на 13‑гадовага веласіпедыста. У выніку падлетак атрымаў пералом ключыцы і быў дастаўлены ў бальніцу. ДАІ нагадвае бацькам, што ім неабходна кантраляваць сваіх дзяцей і сачыць, каб дзеці да 14 гадоў на веласіпедах не выязджалі на трасы.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0