Фота bsu.by

Фота bsu.by

«Да мяне падышлі перад заняткам і прынеслі паведамленне. Яно было без даты, таму я падпісаць адмовіўся, зрабіў заўвагу, што не аформлена належным чынам. Вырашыў супраціўляцца. У мяне стаўка з чвэрцю, ніхто яе ў сярэдзіне семестра не закрые. На мне вісяць завочнікі, чатыры групы беларускіх студэнтаў, туркмены, кітайцы», — кажа выкладчык.

Прычыну яму не тлумачылі. Заканчваецца кантракт — і ўсё тут. Аляксандр Радына мяркуе, што звальняюць праз палітыку.

«Паколькі я не хаваў сваёй пазіцыі ў дачыненні да выбараў, гвалту. На мяне сталі кляпаць вымову адну за адной — што я перашкаджаў весці заняткі, спрачаўся з ахоўнікамі, непрафесійна сябе паводзіў. У лютым напісалі кляўзу, што ў аўдыторыі, дзе ў мяне праходзілі заняткі, чулі лозунгі «палітычнай афарбоўкі» — вітанні «Жыве Беларусь!»

Выкладчык, кандыдат фізіка-матэматычных навук, не хавае: крыўдна сыходзіць пасля столькіх год на факультэце.

«У мяне тут бацька працаваў доўгі час, быў загадчыкам кафедры, многае зрабіў для ўніверсітэта. Але я быў маральна гатовы да такой развязкі, бо паводзіны начальства мне вядомыя. Для іх людзі — гэта расходны матэрыял. У мяне такое ўражанне, што іх не цікавіць, што разваліцца факультэт, бо не аднаго ж мяне звальняюць».

Пары Аляксандр Радына вядзе па-беларуску. Кажа, родную мову вывучыў у бацькавай вёсцы, куды дзіцем прыязджаў кожныя канікулы.

«У 1993 годзе бацька быў адным з укладальнікаў і рэдактарам руска-беларускага матэматычнага слоўніка. І мы з ім працягвалі гэту справу — у 2010-м падрыхтавалі польска-беларускі слоўнік матэматычных тэрмінаў. Бацька выкладаў год па-беларуску, пасля ўжо не, бо ў краіне адбыўся адкат ад беларусізацыі, зацвердзілі афіцыйна дзвюхмоўе. Але радай факультэта тады было прынята рашэнне на педагагічным аддзяленні выкладаць па-беларуску, і я пайшоў туды працаваць. Спачатку было трошкі нязручна, пакуль матэматычныя клішэ павывучваў. А пасля ніякіх цяжкасцяў». 

Выкладчык кажа, што ўжо думаў, куды можна было б уладкавацца. Адзін з варыянтаў — падвучыцца па кірунку Data Science і пайсці ў ІТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?