Суддзя Дзмітрый Кедаль прызначыў Іллі Паланянкіну тры гады «хіміі», Яну Дайліда — тры з паловай гады, Пятру Грэцкаму — тры гады паводле арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Дзяржабвінаваўца запытваў ад двух да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Падчас следства Дайліда і Грэцкі былі пад падпіскай аб нявыездзе. Паланянкіна заключылі пад варту 15 верасня і прызналі палітвязнем, паведамляў пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтр «Вясна». Да абскарджання рашэння суда або накіравання ў выпраўленчую ўстанову трое гродзенцаў застаюцца пад падпіскай аб нявыездзе.

У 14:00 6 верасня ў цэнтры Горадні быў запланаваны чарговы марш нязгодных з дзеяннямі ўладаў гараджан. Пратэстоўцы збіраліся ў шасці кропках горада, каб дайсці на Савецкую плошчу. Ужо на гэтым этапе пачаліся жорсткія затрыманні ў розных частках горада. Калону, якая змагла сабрацца на плошчы Савецкай і ішла ў бок ГЗК «Trinity», канчаткова разбілі на праспекце Янкі Купалы. Пры затрыманнях і мужчын, і жанчын душылі, цягнулі іх па асфальце і распылялі газ проста ў твар. У АМАП паляцелі бутэлькі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?